Новы горад (Эдынбург)
Новы горад у Эдынбургу* | |
---|---|
Edinburgh New Town** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 728 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1995 (19 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Новы горад у Эдынбургу — адзін з цэнтральных раёнаў сталіцы Шатландыі. Разам са Старым горадам і часткаю Вест-Энда быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1995 г. Нягледзячы на назву, значная частка пабудоваў у Новым горадзе адносіцца да 18-19 стст. і выканана ў стылі неакласіцызму.
Планы па стварэнні Новага горада ў Эдынбургу належаць да часу праўлення караля Якава VII (канец 17 ст.). У 17 ст. колькасць насельніцтва ў Эдынбургу дасягнула крытычнай адзнакі, сярэднявечны Стары горад быў пераполнены. Гарадское кіраўніцтва прыняла рашэнне аб пашырэнні межаў горада, у прыватнасці, з мэтаю прадухіліць масавы ад’езд уплывовых людзей у Лондан. У Эдынбург прыйшла эпоха Рэнесансу, і гарадская інфраструктура, якая значна пастарэла, болей не задавольвала маладых прагрэсіўных філосафаў, якія пасяліліся ў горадзе.
Новы горад спачатку быў задуманы выключна ў якасці жылога квартала. Таўнхаўсы паўсталі роўнымі радамі ўздоўж галоўных дарог. Унутраныя часткі квартала былі прызначаны для кватэр абслугі — настаўнікаў танцаў, цырульнікаў і т. д. Хутка быў выяўлены камерцыйны патэнцыял заможнага квартала, і пачалі з’яўляцца крамы. У 19 ст. большасць таўнхаўсаў на вуліцы Прынсэс-стрыт былі выцесненыя камерцыйнымі будынкамі. Перапланіроўка Новага горада вядзецца і да сённяшняга дня, аднак многія будынкі засталіся ў іх першапачатковым выглядзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- James Grant. Old and New Edinburgh. — Cassell & Co, 1880-е. — Т. III—IV. Архівавана 9 снежня 2009.